19 лютага ў рамках Тыдня роднай мовы ў 5 класе прайшла дэгустацыя беларускіх страў "Роднае сваё - самае смачнае, бо ў ім памяць, традыцыі і любоў". Дзеці не толькі паспрабавалі традыцыйныя прысмакі, але і даведаліся, чаму беларускую кухню любяць ва ўсім свеце, пазнаёміліся з рэцэптурай страў, традыцыямі беларускай кулінарыі і прыйшлі да высновы: смачнае - гэта тое, што зроблена з любоўю і па-свойму.