18 лютага ў рамках Тыдня роднай мовы з вучнямі 4 класа праведзена мерапрыемства ''Гучы, мая родная мова''. Мэта мерапрыемства: павысіць цікавасць вучняў да беларускай мовы, яе гісторыі і традыцый. Вучні расказалі пра значэнне роднай мовы ў жыцці кожнага чалавека, затым прайшоў конкурс на лепшага чытальніка вершаў беларускіх паэтаў. Пасля ўдзельнікі мерапрыемства адказвалі на пытанні віктарыны на веданне роднай мовы і культуры. Усе вучні былі актыўнымі, праяўлялі свае веды і крэатыўнасць.