У рамках праекта ''Кожная пятніца - роднае, свае'' ва ўстанове адукацыі прайшоў ''Дзень Народнай Песні''. Вучні школы з задавальненнем далучыліся да акцыі: успомнілі гісторыю ўзнікнення народных песень, самі песні, а некаторыя нават выканалі.